ДПК: Літва зачыняе пункты на мяжы не праз ПВК Вагнэра, а каб літоўцы не ездзілі ў Беларусь


Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі выступіў з заявай наконт планаванага Літвой закрыцця двух памежных пунктаў. Ведамства назвала прычыны такіх дзеяў надуманымі.

Мяжы Беларусі і Літвы.
Фота: Delfi.lt

Паводле ДПК, пастанова літоўскага ўраду закрыць два аўтадарожныя пункты пропуску на мяжы з Беларуссю «ёсць чарговым неканструктыўным і недружалюбным крокам нашых суседзяў».

«Літоўскі бок абгрунтаваў свой намер нібыта пагрозай бяспецы, у тым ліку прысутнасцю ПВК Вагнэра на тэрыторыі Беларусі. Разам з тым, афіцыйная агучаная пазіцыя не адпавядае сапраўдным прычынам такой пастановы», – сказалі ў ведамстве.

І назвалі сваю версію закрыцця: «літоўскія ўлады выкарыстоўваюць любую падставу, каб перашкаджаць перамяшчэнню не толькі грузаў, але і зменшыць паток літоўцаў, якія вандруюць паводле бязвізу».

У ДПК адзначылі, што ў сувязі з закрыццём пунктаў пропуску чэргі транспарту павялічацца не толькі на літоўскім напрамку. А пераразмеркаванне нагрузкі на іншыя маршруты прывядзе да затрымання ў афармленні і да працяглага чакання, каб прайсці мяжу.

Hавiны
Літва зацвердзіла закрыццё пунктаў пропуску «Шумскас» і «Твярачус» на мяжы з Беларуссю
2023.08.16 14:42

Урад Літвы з 18 жніўня на нявызначаны тэрмін закрывае памежныя пераходы «Шумскас» (з беларускага боку – «Лоша») і «Твярачус» (з беларускага боку – «Відзы»). Пастанову тлумачаць пагрозай ад прысутнасці ў Беларусі баевікоў расейскай групы Вагнэра.

Пры гэтым застануцца працаваць яшчэ чатыры памежныя пункты: «Катлоўка», «Каменны Лог», «Беняконі» і «Прывалка». Пасля закрыцця памежных пунктаў прапускная магчымасць астатніх можа скараціцца амаль на 15 % для легкавых аўтамабіляў і на 2–7 % для грузавых.

Hавiны
Што за памежныя пункты зачыняе Літва? Наколькі зменшыцца прапускная магчымасць рэшты
2023.08.16 17:03

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў