Латвія пачала будаваць плот на мяжы з Беларуссю. Ён працягнецца на 173 кіламетры


Плот з калючым дротам на латвійска-беларускай мяжы плануюць пабудаваць да 2024 году. Працягласць яго будзе складаць 173 кіламетры, піша «Delfi».

Латвія ўзводзіць уздоўж мяжы з Беларуссю агароджу, каб перашкодзіць нелегальным мігрантам, якія пры спрыянні і дапамозе беларускіх спецслужбаў спрабуюць трапіць на тэрыторыю Еўразвязу.

«Агароджа вышынёй амаль чатыры метры не стане панацэяй, аднак нелегальным мігрантам будзе цяжка яе пераадолець самастойна», – заявіў генерал Памежнай аховы Латвіі Юрыс Мартуканс.

Прадстаўнік памежнай службы Латвіі заўважыў, што праз канфлікт ва Украіне, гібрыдная вайна, якую ў 2021 годзе распачаў супраць суседніх краінаў Аляксандр Лукашэнка, адышла на другі план, але «беларускі бок яе працягвае». У жніўні на латвійска-беларускай мяжы спынілі 300 нелегальных мігрантаў, у верасні – 150 чалавек.

Агароджа на мяжы Латвіі і Беларусі будзе ўзведзеная ў тры этапы, ужо пройдзеныя першыя кіламетры. Будаўніцтва завершыцца ў 2024 годзе.

30 чэрвеня ў Польшчы паведамілі пра завяршэнне будаўніцтва 186-кіламетровага плота на мяжы з Беларуссю. 28 жніўня аб завяршэнні будаўніцтва агароджы на мяжы заявіла і Літва. Плот з калючым дротам цягнецца ўздоўж літоўска-беларускай мяжы на 502 кіламетры.

Hавiны
У Еўрапарламенце прапанавалі забараніць выдаваць візы беларускім і расейскім вайскоўцам ды чыноўнікам
2022.09.14 11:43

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў