Беларуску, якая прыехала на радзіму ў гадавіну смерці маці, вінавацяць у тэрарызме


Каля тыдня таму ў Беларусі затрымалі Алесю Буневіч, якая жыла ў Вільні, але прыехала ў Беларусь на гадавіну смерці маці. Паводле папярэдняй інфармацыі, Алесю Буневіч вінавацяць у здзяйсненні акту тэрарызму, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Алеся Буневіч.
Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Алеся Буневіч у Вільні адкрыла цэнтр, дзе друкаваліся рэчы на беларускую і ўкраінскую тэмы. Затрымалі дзяўчыну на мяжы. У віну ёй ставяць «здзяйсненне акту тэрарызму групай асобаў па папярэдняй змове» (ч. 2 арт. 289 КК РБ). Паводле гэтага артыкулу можа пагражаць ад 8 да 20 гадоў пазбаўлення волі.

ГГ belsat.eu

Стужка навінаў