На аэрадроме каля Гомля былі чуваць выбухі. Адчувалася выбуховая хваля


Тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» паведамляе, што ў раёне аэрадрому «Зябраўка» ўначы заўважылі выбухі і выбліскі.

Паводле інфармацыі каналу, з 00:30 было не менш за 8 выбліскаў.

У сваю чаргу гомельскае выданне «Флагшток» таксама піша, што «з 00:25 да 00:32 былі чутныя выбухі, адчувалася [ударная] хваля, пару разоў праз суцэльную воблачнасць [былі бачныя] светлавыя пробліскі. Кірунак – зябраўскі аэрадром».

У аэрадром у пачатку жніўня прыляцелі прынамсі 4 вайскова-транспартавыя самалёты Вайскова-касмічных сілаў РФ. Таксама туды перавазілі ракеты для пускавых комплексаў С300/С400. У сваю чаргу Міністэрства абароны Беларусі абвясціла правядзенне аператыўна-тактычных вучэнняў войскаў ВПС і СПА з баявою стральбою з 9 да 11 жніўня. Месца стральбы не называлі.

У Міністэрстве абароны Беларусі заявілі, што «10 жніўня каля 23:00 падчас кантрольнага прабегу адной з адзінак тэхнікі пасля праведзенай замены рухавіка адбылося яе ўзгаранне». Пацярпелых няма.

Аб’ектыў
Украіна дэнансавала пагадненне з Беларуссю ў ВПК
2022.08.10 23:16

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў