Каралеву Вялікай Брытаніі Элізабэт ІІ пахаваюць 19 верасня. Гэты дзень абвясцілі выхадным


Каралеву Вялікай Брытаніі Элізабэт ІІ пахаваюць у панядзелак 19 верасня і гэты дзень будзе выхадным, паведамляе брытанскі ўрад.

19 верасня будзе для брытанцаў днём вольным ад працы, каб яны мелі магчымасць адзначыць апошні дзень нацыянальнай жалобы, гаворыцца на сайце Букінгемскага палацу.

Яе перадае BBC, пахаванне каралевы Элізабэт адбудзецца ў Вэстмінстэрскім абацтве. Кіраўнікі дзяржаваў з усяго свету будуць запрошаныя далучыцца да чальцоў каралеўскай сям’і, каб узгадаць жыццё і службу каралевы. Чакаецца, што на богаслужэнні, якое будзе транслявацца па тэлебачанні, таксама будуць прысутнічаць высокапастаўленыя брытанскія палітыкі і былыя прэмʼер-міністры.

Каралева Элізабэт ІІ памерла 8 верасня ва ўзросце 96 гадоў. У Вялікай Брытаніі пачалася дзесяцідзённая жалоба. Яе сын, 73-гадовы прынц Чарлз, аўтаматычна стаў каралём – ён узышоў на пасад пад імем Чарлза III. 10 верасня ў Лондане адбылася цырымонія афіцыйнага абвяшчэння Чарлза каралём Вялікай Брытаніі. Каранацыя манарха адбудзецца праз некалькі месяцаў.

Hавiны
Чарлза III афіцыйна абвясцілі каралём Вялікай Брытаніі
2022.09.10 14:47

 

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў