Пенсіянеркам прысудзілі содні арышту за акцыю падтрымання Знака і Калеснікавай


Пенсіянерак, якіх судзілі раней за акцыю ў электрычцы пакаралі адміністратыўным арыштам. 60-гадовую Ірыну Новік, 61-гадовую Наталлю Агейчык і Алу Буянкову суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў вінаватымі ў ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

9 верасня сілавікі зладзілі ператрус, пасля якога затрымалі 60-гадовую Ірыну Новік, 61-гадовую Наталлю Агейчык і Алу Буянкову. 10 верасня суддзя Цэнтральнага раёна Дзмітрый Карсюк прызнаў жанчын вінаватымі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 6 верасня на вуліцы Старажоўскай у сталіцы.

Наталля Агейчык сваю віну не прызнала. У кватэры Наталлі Агейчык ператрус зладзілі працаўнікі КДБ. Жанчына не прызнала сваёй віны. Суддзя прысудзіў ёй 30 содняў арышту. Ірыне Новік Дзмітрый Карсюк прысудзіў 15 дзён арышту, такі ж прысуд прагучаў і ў дачыненні да Алы Буянковай.

Абноўлена
4 гады за намер зрабіць «кактэйль Молатава», ператрусы ў пенсіянерак. Суды і затрыманні 10 верасня
2021.09.10 14:46

СК belsat.eu

Стужка навінаў