Пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне


У Беларусі пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне, якая завершыцца 1 чэрвеня. Яе можна прайсці дыстанцыйна на сайце РІКВ або на адным з 41 пункту рэгістрацыі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

З 10 траўня да 12:00 1 чэрвеня ў Беларусі праходзіць рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне. Можна падаць заяву ў электронным выглядзе на сайце РІКВ або прыйсці на адзін з 41 пункту рэгістрацыі. Рэгістрацыя будзе лічыцца завершанай толькі пасля атрымання пропуску.

Тэставанне платнае, здача ЦТ за адзін прадмет сёлета каштуе Br 3,7. У кошт закладваюцца выдаткі на працу пунктаў рэгістрацыі, афармленне дакументаў і правядзенне іспыту. Аплата ўносіцца праз сістэму «Разлік» (АРІП) у аплікацыі любога банку, у касе банку або праз інфакіёск. Шлях аплаты ў сістэме АРІП: адукацыя і развіццё – РІКВ. Там трэба ўвесці імя і прозвішча, асабовы рахунак і суму.

Абітурыенты, якія будуць праходзіць сёлета цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ) за два прадметы, могуць зарэгістравацца на ЦТ толькі для аднаго прадмету. Маладыя людзі, для якіх ЦЭ сёлета не прадугледжаны, маюць права прайсці ЦТ за тры прадметы.

Цэнтралізаванае тэставанне пачнецца 14 чэрвеня з беларускай мовы і завершыцца 4 ліпеня сусветнай гісторыяй. Рэзервовымі днямі прадугледжаныя 11, 13 і 15 ліпеня. Час пачатку ЦТ у асноўныя і рэзервовыя дні – 11:00. Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні можна будзе з 1 да 6 ліпеня.

Падрабязныя інструкцыі ёсць на сайце РІКВ.

Раней «Белсат» паведамляў, што сёлета тэрмін рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэставанне ў Беларусі паменшылі амаль на тыдзень. Калі ў ранейшыя гады працэдура праходзіла з 2 траўня да 1 чэрвеня, то сёлета яна стартавала з 10 траўня.

Hавiны
У Беларусі паменшылі тэрмін рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэставанне
2023.04.18 19:13

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў