Сілавікі ўчынілі пагром у магілёўскай актывісткі, але прызналі памылку і папрасілі прабачэння


Узброеныя байцы АМАП і ГУБАЗіК пілавалі дзверы, «абшукалі» нават пакеты з кормам жывёлаў… А аказалася, жанчыну ўжо каралі за падпіску на «экстрэмісцкі» канал.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Невядомы ў форме байца АМАП змененым голасам зачытвае зварот «Нас не запужаць» у эфіры дзяржаўнага тэлеканалу СТВ. 13 кастрычніка 2020 года. Скрыншот: CTVBY / Youtube

Магілёўскія праваабаронцы «Mayday» расказалі пра гісторыю памылковага ператрусу ў актывісткі і сябра партыі БСДП (Грамада) Вольгі Кулажынай.

Паводле праваабаронцаў, каля 11 раніцы 9 снежня да яе ў кватэру пачалі грукаць невядомыя, затым сталі пілаваць дзверы. Калі яна адчыніла, у кватэру ўварваліся тры байцы АМАП са зброяй і ў касках, закавалі жанчыну ў кайданкі. За АМАПам увайшлі байцы ГУБАЗіК.

У доме жанчыны ўчынілі ператрус, ускрылі нават пакеты з кормам для жывёлаў, рассыпалі той корм. Затым яе даставілі на допыт – пыталі пра падпіску на Telegram-канал «Каратели Беларусі», які ўлады абвясцілі «экстрэмісцкім». Следчы казаў, што гэта СК «зрабіў заявачку ГУБАЗіК на ператрус».

Ды Вольга Кулажына нагадала, што яе ўжо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за тую падпіску. Ёй выпісвалі палітычныя штрафы і сёлета ў лістападзе, і год таму.

Высветлілася, што падставаў для пагрому не было. У Кулажынай папрасілі прабачэння і адпусцілі. Ці збіраецца СК, АМАП ці ГУБАЗіК кампенсаваць ёй пагром, не паведамляецца.

Аб’ектыў
Абяцаюць прыйсці да кожнага, бо не вераць, што перамаглі
2021.12.01 22:40

АА belsat.eu

Стужка навінаў