Рада Еўропы пра прысуд Бяляцкаму і іншым праваабаронцам: Абуральная атака на справядлівасць


«Абуральная атака на правасуддзе і спроба прымусіць замаўчаць незалежныя крытычныя галасы і пакараць іх за іх законную праваабарончую дзейнасць». Рада Еўропы зрабіла спецыяльную заяву ў адказ на прысуд нобэлеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму і яго калегам-праваабаронцам.

Уладзімір Лабковіч, Але Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч. Калаж: прэсавая служба РЕ / coe.int

Рада Еўропы 3 сакавіка выпусціла спецыяльную заяву ў адказ на прысуд Алесю Бяляцкаму і іншым праваабаронцам Беларусі. Дзеяніі рэжыму названыя абуральнай атакай на правасуддзе і спробай прымусіць замаўчаць крытычныя галасы. Краінаў-чальцоў Рады Еўропы заклікалі праявіць салідарнасць «з беларускімі праваабаронцамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і падтрымаць тых, хто застаўся ў гэтай краіне, і тых, хто бег за мяжу».

«Сённяшняе абуральнае асуджэнне і працяглае заключэнне вядомых праваабаронцаў Беларусі – Алеся Бяляцкага, старшыні групы «Вясна», лаўрэата Нобэлеўскай прэміі міру 2022 года, і яго калег – намесніка старшыні FIDH Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча – гэта абуральная атака на правасуддзе і спроба прымусіць замаўчаць незалежныя крытычныя галасы і пакараць іх за іх законную праваабарончую дзейнасць», – гаворыцца ў заяве.

Паводле адзнакі РЕ, сённяшняе несправядлівае рашэнне суда стаіць ў шэрагу такіх жа несправядлівых прысудаў дзесяткам незалежных журналістаў і праваабаронцаў і нязгодных з рэжымам. І прысуд Бяляцкаму і іншым вясноўцам зʼяўляецца «апошняй ілюстрацыяй шырокамаштабных і сістэмных рэпрэсій і пераследаў усіх тых, хто мужна змагацца за дэмакратыю, справядлівасць і правы чалавека ў Беларусі. Рэпрэсіі рэжыму і парушэнні правоў чалавека павінныя спыніцца».

Заяву падпісала Дуня Міятавіч, камісар па правах чалавека РЕ. Яна звярнулася з заклікам да дзяржаваў-чальцоў Рады Еўропы «праявіць салідарнасць з беларускімі праваабаронцамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і падтрымаць тых, хто застаўся ў гэтай краіне, і тых, хто збег за мяжу». Міятавіч таксама выказала спачуванне і ўдзячнасць праваабаронцам і прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці Беларусі «за іх мужную і самаахвярную працу, часам з рызыкай для іх уласнай бяспекі і свабоды».

«Як Камісар па правах чалавека я буду працягваць садзейнічаць стварэнню бяспечных і спрыяльных умоў для праваабаронцаў у Беларусі і іншых краінах Еўропы», – падсумавала Дуня Міятавіч.

Hавiны
Суд вынес прысуды па справе «Вясны»: Алесю Бяляцкаму – 10 гадоў калоніі
2023.03.03 12:20

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў