Да актора Дзяніса Дудзінскага і ягонай жонкі прыйшлі сілавікі


Раніцаю 2 чэрвеня да актора і шоўмена Дзяніса Дудзінскага ды ягонай жонкі Кацярыны Раецкай прыйшлі прадстаўнікі сілавых органаў, паведамляе «Onliner».

Дзяніс Дудзінскі і Кацярына Раецкая.
Фота: katyarayaa / instagram.com

Паводле жыхароў дому, у пад’езд зайшлі два мужчыны ў цывільным адзенні. Пазней, у пошуках сведак сярод суседзяў, сілавікі паведамілі, што яны з фінансавай міліцыі.

Тэлефоны Дзяніса і ягонай жонкі пакуль не адказваюць.

Камітэт дзяржкантролю патлумачыў, што ў дачыненні Дзяніса Дудзінскага адбываюцца «правяральныя захады ў пытаннях падаткаабкладання».

Раней Дудзінскі працаваў на дзяржаўным тэлебачанні, вёў «Славянскі базар» і нацыянальны адбор на «Еўрабачанне». Аднак пасля таго, як у жніўні падтрымаў пратэсты, быў звольнены.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў