У Вільні пратэстуюць супраць вайны ва Украіне


Другі дзень каля амбасады Расеі ў Літве з 12-й да 20-й людзі пратэстуюць супраць вайны.

Акцыя адзінства і салідарнасці з Украінай ля амбасады Расеі ў Літве «Свабода ззяе». 1 сакавіка 2022. Вільня, Літва.
Фота: КК / Белсат

Тут гучаць украінскія песні, створана майстэрня, дзе кожны ахвотны можа намаляваць плакат, папіць гарбаткі, пагрэцца каля вогнішча. Працуе адмысловая сцэна, на якой выступаюць украінскія, беларускія, расейскія актывісты. «Laisvės TV» і LRT ладзяць наўпроставыя трансляцыі з Украіны, у якіх відавочцы распавядаюць пра апошнія падзеі.

Сярод удзельнікаў – шмат літоўцаў, якія выказваюць свае словы падтрымкі ўкраінцам.

«Самае галоўнае – гэта падтрымка ўкраінцаў, бо яны змагаюцца не толькі за сябе, але і за ўсіх нас у Еўропе, ва ўсім свеце. Я думаю, што я буду ўдзельнічаць у акцыі штодзённа, я не з Вільні, я з Коўна. Але я думаю, што кожны дзень я буду прыходзіць сюды і выказваць сваю падтрымку гэтым людзям», – кажа Сімона, якая жыве за 100 км ад Вільні.

Акцыя адзінства і салідарнасці з Украінай ля амбасады Расіі ў Літве “Свабода ззяе”. 1 сакавіка 2022, Вільня, Літва.
Фота: КК / Белсат.
Акцыя адзінства і салідарнасці з Украінай ля амбасады Расеі ў Літве «Свабода ззяе». 1 сакавіка 2022. Вільня, Літва.
Фота: КК / Белсат
Акцыя адзінства і салідарнасці з Украінай ля амбасады Расеі ў Літве «Свабода ззяе». 1 сакавіка 2022. Вільня, Літва.
Фота: КК / Белсат
Акцыя адзінства і салідарнасці з Украінай ля амбасады Расеі ў Літве «Свабода ззяе». 1 сакавіка 2022. Вільня, Літва.
Фота: КК / Белсат

Падобнага меркавання прытрымліваецца і Гіцяніс, прадстаўнік мясцовых літоўскіх скаўтаў: «Калі гэтага дурня ў Маскве не спыніць ва Украіне, ён заўтра будзе ў Малдове, паслязаўтра – у Польшчы, у Літве і гэтак далей».

Крысціна кажа, як важна нагадваць не толькі пра ўкраінскіх хлопцаў, але і пра расейскіх, пра смерць якіх не ведаюць нават іх маці.

«Мы стаім тут за ўсю планету, за дэмакратыю, за каханне, супраць гвалту, супраць… не магу нават падбіраць словы. Супраць гэтага вырадка. Мы стаім тут за ўсіх людзей. Ні ў якім разе не думаем, што расейцы ці беларусы кепскія людзі. Мы ведаем, што гэта вайна Пуціна, а не Расеі. Мы клічам расейцаў выходзіць на вуліцы і разам з намі ўсімі, з усім мірам мы пераможам, бо ўсе ведаюць, што здарылася з Кашчэем Несмяротным у канцы», – кажа дзяўчына Крысціна.

Надпіс на асфальце “Пуцін, цябе чакае Гаага” асабіста нанёс мэр Вільні Рымігіюс Шымашус. 1 сакавіка 2022. Вільня, Літва.
Фота: КК / Белсат

Падчас інтэрв’ю з арганізатарамі гучыць трывожная сірэна – такая, якая цяпер раздаецца па ўсёй Украіне. На думку арганізатараў, ціснуць на амбасаду – вельмі важна.

«Калі людзей будзе далучацца ўсё больш і больш, мы будзем ціснуць на амбасаду Расеі, і такія акцыі могуць працягнуцца і ў іншыя дні», – запэўнівае Мігнас, праграмны дырэктар і тэлежурналіст «Laisvės TV».

Акцыя адзінства і салідарнасці з Украінай ля амбасады Расеі ў Літве «Свабода ззяе». 1 сакавіка 2022. Вільня, Літва.
Фота: КК / Белсат

Сярод прысутных ёсць таксама і замежнікі.

«Прыйшла на акцыю, бо я жыла ва Украіне 6 гадоў. Прыйшла ў падтрымку сваіх сяброў ва Украіне, сваіх сваякоў. Мне падаецца, што гэта самае мінімальнае, што мы можам цяпер зрабіць. Падтрымліваць іх менавіта ў такім фармаце. Плануем з сябрамі кожны дзень прыходзіць сюды пасля ўніверсітэту», – кажа Анахіта з Таджыкістану.

Акцыя адзінства і салідарнасці з Украінай ля амбасады Расеі ў Літве «Свабода ззяе». 1 сакавіка 2022. Вільня, Літва.
Фота: КК / Белсат
Акцыя адзінства і салідарнасці з Украінай ля амбасады Расеі ў Літве «Свабода ззяе». 1 сакавіка 2022. Вільня, Літва.
Фота: КК / Белсат
Акцыя адзінства і салідарнасці з Украінай ля амбасады Расеі ў Літве «Свабода ззяе». 1 сакавіка 2022. Вільня, Літва.
Фота: КК / Белсат
Акцыя адзінства і салідарнасці з Украінай ля амбасады Расеі ў Літве «Свабода ззяе». 1 сакавіка 2022. Вільня, Літва.
Фота: КК / Белсат
Акцыя адзінства і салідарнасці з Украінай ля амбасады Расеі ў Літве «Свабода ззяе». 1 сакавіка 2022. Вільня, Літва.
Фота: КК / Белсат

З 24 лютага ідзе вайна Расеі супраць Украіны. На раніцу 2 сакавіка расейскія войскі захапілі чыгуначны вакзал і рачны порт у Херсоне. Рэшта гораду застаецца пад кантролем Украіны.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін афіцыйна заявіў, што з дапамогаю вайны намагаецца змяніць палітычнае кіраўніцтва ва Украіне. 28 лютага ў Гомельскай вобласці прайшоў першы раўнд перамоваў паміж Кіевам і Масквою. На сёння плануецца другі раўнд перамоваў.

Глядзіце таксама:

«Сабрала ўсё, што змагла». Мастачка з Расеі дапамагае ўцекачам з Украіны

Шосты дзень вайны. Здымкі зробленыя ў розных гарадах Украіны

«Тэрор супраць гораду, тэрор супраць Украіны». Як Харкаў перажыў атаку крылатымі ракетамі

Замест мядовага месяца – барацьба за Кіеў. Хто ідзе ў войска тэрытарыяльнай абароны

Без хлеба і каўбасы. Як выглядаюць кіеўскія крамы

На патрэбы ўкраінскай арміі. Як у Львове збіраюць дапамогу

Маршы супраць вайны ў Маскве

ГР belsat.eu

Стужка навінаў