Генадзь Мажэйка не прызнаў віны ў судзе


У Менскім гарадскім судзе распачалі разглядаць крымінальную справу супраць журналіста «Комсомольской правды» Генадзя Мажэйкі. Палітвязня абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі і распальванні сацыяльнай варожасці. Пра хаду судовага паседжання піша «Sputnik».

Генадзь Мажэйка ў судзе.
Фота: Sputnik

Палітвязень, журналіст «Комсомольской правды» Генадзь Мажэйка на судзе не прызнаў віны. Яго абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі і распальванні сацыяльнай варожасці. Пракурор падчас зачытвання абвіначвання ўдакладніў, што «Мажэйка, праяўляючы амаральную цікавасць да экстрэмісцкай дзейнасці, з’яўляючыся яе прыхільнікам, дзейнічаючы па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці, у перыяд з 23 чэрвеня 2020 года да кастрычніка 2021 года ўчыніў шэраг злачынстваў».

Сярод гэтых «злачынстваў» каментары ў сеціве, а таксама нібыта журналіст ладзіў агітацыю супраць існай улады. У якасці доказу віны дзяржабвінаваўца агучыў выказванні Мажэйкі пра Лукашэнку.

«З аўтаматам бегаць (…) хіба можа нармальны чалавек з аўтаматам бегаць (…) гэта звар’яцелы вырадак».

Але галоўнае абвінавачванне палягае ў тым, што журналіст апублікаваў каментар аднакласніцы Андрэя Зельцара. Зельцар застрэліў працаўніка КДБ Нірвану, а аднакласніца адгукнулася пра Зельцара ў станоўчым ключы.

Hавiны
1 снежня пачнуць судзіць журналіста Генадзя Мажэйку
2022.12.01 08:33

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў