МЗС Беларусі: ЕАЭС яшчэ далёка не створаны


Беларусь мае намер падчас свайго старшынства ў ЕАЭС у 2020 годзе надаць новы імпульс еўразійскім інтэграцыйным працэсам. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення еўразійскай інтэграцыі Міністэрства замежных справаў Беларусі Аляксандр Аляксандровіч, паведамляе БелТА.

Аляксандр Аляксандровіч падкрэсліў, што ў цяперашні час існуе нямала пытанняў унутры саюзу.

«Эканамічны саюз яшчэ далёка не створаны, трэба будзе шмат працаваць. Часовы арыенцір па яго стварэнні – гэта 2025 год», – сказаў прадстаўнік МЗС. Ён звярнуў увагу, што гэта не вельмі вялікі перыяд часу з улікам неабходнасці вырашэння шматлікіх адчувальных для ўдзельнікаў саюзу пазіцыяў.

Беларусь з 1 студзеня 2020 года стане старшынёй у ЕАЭС, а з 1 лютага беларускі прадстаўнік узначаліць ЕЭК.

«Мы скарыстаемся гэтымі пазіцыямі для надання новага імпульсу інтэграцыйным працэсам і для фармавання адзіных палітык краінамі-удзельніцамі, каб мы разам ішлі ў напрамку развіцця ЕАЭС», – падкрэсліў Аляксандровіч.

Hавiны
«Замест рашэння надзённых праблемаў нас настойліва клічуць у светлую будучыню». Віцэ-прэм’ер раскрытыкаваў ЕАЭС
2019.03.19 10:14
  • Дамова аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюзу была падпісаная 29 траўня 2014 года ў Астане. Дакумент набыў моц 1 студзеня 2015 года. У ЕАЭС цяпер уваходзяць пяць краінаў: Беларусь, Расея, Казахстан, Арменія, Кыргызстан.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў