Мінздароўя хоча адмовіцца ад шпіталізацыі людзей з лёгкай формай каронавіруснай інфекцыі


Намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан у інтэрв’ю СТВ заявіла, што ў хуткім часе можа быць прыняты дакумент, які дазволіць людзям з лёгкай формай каронавіруса знаходзіцца дома.

Алена Богдан распавяла, што Міністэрства аховы здароўя ўжо прыняло пастанову, у адпаведнасці з якой кантакты першага ўзроўню не будуць шпіталізаваць. Такія людзі будуць заставацца дома на ўмовах абавязковай самаізаляцыі. Наступны крок – адмова ад шпіталізацыі людзей з лёгкай формай COVID-19.

«Я думаю, што ў найбліжэйшы час мы зробім нарматыўны дакумент Міністэрства аховы здароўя, які дазволіць грамадзянам з бессімптомным цячэннем ці з лёгкай формай каронавіруснай інфекцыі знаходзіцца дома пры ўмове магчымасці поўнай самаізаляцыі», – сказала яна.

Богдан распавяла, што цяпер знаходзяцца ў рэжыме самаізаляцыі каля 5 тысяч чалавек, але гэтая лічба змяняецца штодзень.

Hавiны
Уладзімір Каранік распавёў, што беларусы кепска выконваюць рэжым самаізаляцыі
2020.04.13 08:37

У інтэрв’ю СТВ Богдан таксама пракаментавала сітуацыю з істотным павелічэннем попыту на імбір, лімоны і часнык ва ўмовах эпідэміі каронавіруса. Лічыцца, што гэтыя прадукты ў цэлым пазітыўна ўплываюць на здароўе чалавека. «Гэта ўсё добра, гэтым усім можна карыстацца, але ў дадатак да асноўнага лячэння», – патлумачыла яна.

Намесніца міністра дадала, што ёсць і іншыя «спрадвечна беларускія» прадукты, якія пазітыўна ўплываюць на імунітэт: журавіны, квашаная капуста і хрэн. «Адзін з нашых спецыялістаў прынёс мне слоічак хрэну і сказаў: вы яго не ежце, вы ім дыхайце, і ён будзе абараняць вашыя лёгкія», – распавяла Богдан.

Абноўлена
У Беларусі 301 медык інфікаваны каронавірусам. Прадстаўніцтва САЗ і Мінздароўя далі сумесны брыфінг
2020.04.11 15:39

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў