Уладзімір Каранік распавёў, што беларусы кепска выконваюць рэжым самаізаляцыі


Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік распавёў у інтэрв’ю ОНТ, што грамадзяне, якія мусілі перайсці ў рэжым самаізаляцыі, кепска выконвалі рэкамендацыі медыкаў. Таму ўрад быў вымушаны прыняць адмысловую пастанову на гэты конт.

Падчас інтэрвʼю Каранік закрануў пытанне абавязковай самаізаляцыі грамадзянаў. Нагадаем, рэжым самаізаляцыі мусяць выконваць інфікаваныя каронавірусам, а таксама кантакты першага і другога ўзроўню.

«Мы правялі маніторынг таго, як выконваюцца рэкамендацыі па самаізаляцыі нашымі грамадзянамі. Высветлілася, што рэалізуюцца кепска. Каля 15 % самаізаляваных мы не знайшлі», – адзначыў.

Паводле міністра, менавіта таму Савет міністраў прыняў 8 красавіка пастанову аб умовах самаізаляцыі. Цяпер за парушэнне рэжыму самаізаляцыі беларусаў могуць прыцягнуць да адказнасці.

Hавiны
Паглядзіце, як людзі ва ўсім свеце ўзнаўляюць творы мастацтваў з таго, што маюць пад рукамі
2020.04.12 18:42

Пры гэтым у цэлым Каранік станоўчы ацэньвае паводзіны беларусаў, якія сталі меней зʼяўляцца ў публічных месцах і часцей заставацца дома. Міністр бачыць у гэтым «прыкметы кансалідацыі грамадства».

«Калі тэндэнцыя захаваецца, то будзе больш шанцаў прайсці гэты перыяд без жорсткіх рашэнняў, з мінімальнымі стратамі», – адзначыў ён.

Значны рост колькасці выпадкаў інфікавання каронавірусам у Беларусі Каранік тлумачыць як абʼектыўным развіццём эпідэміі, так і тым, што пацыентаў часцей стала тэставаць на COVID-19. Пік эпідэміі Мінздароўя прагназуе на канец красавіка – пачатак траўня.

«Наколькі вялікі ён (пік – заўв. belsat.eu) будзе – вялікае пытанне», – падкрэсліў Каранік.

Меркаванні
Каранік падхапіў тэму: пнеўманія ў небывалых маштабах
2020.04.12 17:48

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў