Каранік падхапіў тэму: пнеўманія ў небывалых маштабах

Прыезд місіі СААЗ адзначыўся атракцыёнам нябачанай шчырасці. Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Уладзімір Каранік агучыў лічбы як інфікаваных супрацоўнікаў свайго ведамства, так і росту захворвання на пнеўманію.

Адзначым: яшчэ напярэдадні яго намеснік спадарыня Богдан, кінутая на барыкады абараняць роднае міністэрства ад націску скрупулёзных журналістаў, сцвярджала, што не валодае лічбамі. Так што адгаворка, чаму лічбы з’явіліся менавіта цяпер, ляжыць на паверхні. Маўляў, вы нас пыталіся, спадары, дык тады лічбаў не было, але мы хуценька зарыентаваліся – і агучылі.

Уладзімір Каранік.
Фота: vkurier.by

На самай справе, прыбыла місія САЗ – і цяпер хаваць рэальную сітуацыю ўжо няма ад каго. Усе, каму трэба, усё і так ведаюць. Застаўся беларускі народ, але яму кожны дзень гавораць па тэлевізары, што ўсё ў поўным ажуры, так што паказчык росту хворых на пнеўманію праходзіць міма большасці тых, хто галасуе. незаўважна. А што? Лічба ў дадзеным выпадку цалкам падобная з каронавірусам: вы яго бачылі? Вось і я не бачыў.

Мала таго. Далейшае маўчанне па гэтых двух падставах лёгка абгортвалася супраць самога доктара Караніка. Устань заўтра кіраўнік дзяржавы з іншай нагі, вырашы ён асабіста ўзначаліць барацьбу з каронавірусам ва ўсім (не толькі беларускім) свеце – неадкладна высветлілася б, што міністр не толькі хаваў сапраўднае становішча рэчаў ад усяго (у тым ліку беларускага) прагрэсіўнага чалавецтва, але і не дакладваў ні пра што такое кіраўніку дзяржавы. Цяпер лічба агучаная, і ўжо ў чым, а ў наўмыснай «паўпраўдзе» Уладзіміра Сцяпанавіча абвінаваціць будзе немагчыма.

Ну, адправяць узначальваць Гарадзенскі аблздраўупраў – узначаліць. Усё не каровам зады чысціць.

Лукашэнка падчас наведвання шпіталю ў Міёрах, 2018 год. Фота – president.gov.by

Акрамя таго, місія САЗ – не тая група таварышаў, выказваннямі якой можна маніпуляваць. То бок, вядома, можна, – але не вельмі доўга. А выказванні яе дастаткова трывожныя. Напрыклад, настойліва рэкамендавана ўстрымацца ад правядзення спартыўных і іншых масавых мерапрыемстваў. І гэтая рэкамендацыя настолькі супярэчыць усяму таму, што казала і рабіла вярхоўная беларуская ўлада дагэтуль, што цяпер – калі прыслухоўвацца да рэкамендацыяў – неабходна рашуча павысіць узровень інфармаванасці насельніцтва. На ўсялякі выпадак. Калі будуць пытацца.

Уявіце, скажам, дыялог.

– Чаго гэта Вы раней спартыўныя спаборніцтвы не адмянялі?

– Сітуацыя была менш трывожная.

– А цяпер?

– А вось цяпер у нас лічбы па пнеўманіі выраслі ў разы. Гэта значыць, сітуацыя больш трывожная.

– Дык чаму каранцін не ўводзіце?

– А жэрці вы што будзеце?

– А парад чаму не адмяняеце?

– А нас ветэраны просяць не адмяняць.

– Дык сітуацыя трывожная!

– Там мы ўсе трымаем пад кантролем. Але спартыўныя спаборніцтвы адмянілі, каб САЗ не хвалявалася.

ВОЗ і цяпер там, дзе яна была і дзе наша ўлада яе бачыла. Прынамсі, у тым, што тычыцца рэкамендацыяў. Проста ўлада гэтая самая дастаткова добра інфармаваная аб рэальным становішчы рэчаў. Таму спаборніцтвы адменяць, каб знізіць адны паказчыкі (па інфікаванні і, у наступным, па смяротнасці), а парад не адменяць, каб павысіць іншыя паказчыкі (па яўцы на выбары і галасах, пададзеных за вярхоўнага камандуючага барацьбой з усімі і ўсім).

Новости
«Это очень напоминает 1986 год, Припять». Правда ли, что из Осиповичей везут больных COVID-19 в Бобруйск?
2020.04.11 20:09

У гэтай сітуацыі шкада выключна тых медычных работнікаў, якія захварэлі. Яны лепш за ўсіх нас ведаюць, якая сапраўдная цана клопату беларускай дзяржавы пра здароўе народу. І калі для іх грамадскасць збірае на маскі і абеды пасля таго, як вярхоўны змагар заявіў, што масак нашылі – падзець няма куды, а жэрці будзе, калі ўстрымацца ад каранціну, то…

Увогуле, правільна паступіў Каранік, агучыўшы лічбы. Так і ўяўляеш сабе – з усёй навочнасцю – яго вяртанне пасля брыфінгу ў працоўны кабінет і дэзінфікаванне рук па прыкладзе пятага пракуратара Юдэі Понція Пілата.

ВІДЭА
Лукашэнка загадаў стрымаць цэны. Што з гэтага выйдзе?
2020.04.11 16:24

Аляксандр Фядута/ІР belsat.eu

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў