У Беларусі здымуць фільм пра выпускніцу ВНУ, якую паслалі працаваць у вясковую школу


Міністэрства культуры паведаміла пра вынікі конкурсу сцэнароў для вытворчасці ў 2024–2025 гадах мастацкага фільму пра беларускую школу і настаўнікаў. У ім перамог настаўнік біялогіі са своеасаблівым пачуццём гумару.

Будынак Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту. Менск, Беларусь. 26 лютага 2021 года.
Фота: Белсат

Перамогу атрымаў сцэнар Андрэя Курса «Класная дама», што распавядае пра шлях прафесійнага станаўлення выпускніцы Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту імя Максіма Танка Таццяны, якая прыехала працаваць паводле размеркавання ў вясковую школу Лідскага раёну. І там у няпростых стасунках з класам 11А знаёміцца з «таемнымі правіламі жыцця».

Аўтар сцэнара – настаўнік біялогіі, мае ступень магістра педагогікі, напісаў шэраг артыкулаў і навукова-папулярных кніг. Таксама ён аўтар і суаўтар сцэнароў да тэлесерыялаў «Каралева прыгажосці», «Ілюзіі», тэлепраграмы «Фартыфікацыя». Міністэрства культуры цытуе і любімы жарт сцэнарыста:

«Калі настаўнік працы і фізрук перастаюць выпіваць, школа аўтаматычна робіцца гімназіяй».

Прэм’еру фільму запланавалі да Дня настаўніка 2025 года.

Нагадаем, што Беларусь і Кітай плануюць зняць супольны фільм, у якім будзе «цудоўны сюжэт», што адлюструе «сяброўства нашых людзей, нашых краінаў, закладзенае кіраўнікамі дзвюх дзяржаваў». Здымкі будуць праходзіць у «найпрыгажэйшых мясцінах» у Беларусі і Кітаі.

Hавiны
Цудоўнае і нават цікавае. Беларусь і Кітай разам здымуць кіно пра любоў «пры любым надвор’і»
2023.11.21 08:25

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў