«Кіберпартызаны» стварылі бот, што распазнае чэкістаў паводле фотаздымку


У боце-дэананімайзары «Вока Змагара» з’явіліся звесткі пра больш як 8600 супрацоўнікаў Камітэту дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Пра гэта паведамілі беларускія «Кіберпартызаны».

Намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак
Намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак выступае на семінары ў варшаўскім Моладзевым хабе. 18 лістапада 2023 года.
Скрыншот: ONT TV Channel / Youtube

У базе «Вока Змагара» ёсць звесткі пра больш як 8600 супрацоўнікаў КДБ – як цяперашніх, так і былых, розных пасадаў.

«Самы маштабны правал агентуры РБ», – заяўляюць «Кіберпартызаны».

Яны заклікаюць дасылаць у бот фота добрай якасці з адной асобай, «і калі на малюнку супрацоўнік КДБ, бот выдасць наконт яго інфармацыю».

Беларусы Польшчы ў красавіку, меркавана, выкрылі чарговага сакрэтнага працаўніка КДБ. Вячаслаў Галагуцкі прадстаўляўся як удзельнік пратэстаў, якога неаднаразова затрымлівалі ўлады, а сам, магчыма, выконваў заданні спецслужбаў.

Hавiны
Называў сябе пратэстоўцам і ветэранам-каліноўцам, але можа быць агентам КДБ
2024.04.04 20:52

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў