Журналіст Аляксандр Васюковіч эвакуяваны з Беларусі


Вядомы фотажурналіст і былы палітвязень Аляксандр Васюковіч, які быў пакараны «хатняй хіміяй», выехаў з Беларусі пры дапамозе фонду салідарнасці «BYSOL». Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Грыдзін і Васюковіч
Фатограф Аляксандр Васюковіч пасля вызвалення з ізалятару на вуліцы Акрэсціна. Менск, Беларусь. 24 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Фотажурналіст Аляксандр Васюковіч быў арыштаваны і сёлета ў студзені асуджаны на 3 гады абмежавання волі («хатняя хімія») за нібыта ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, якія ён асвятляў. Вырак вынесла суддзя Юлія Крэпская. Праваабаронцы прызналі журналіста палітвязнем.

Асцерагаючыся далейшага пераследу, Васюковіч пры дапамозе фонду салідарнасці «BYSOL» выехаў з Беларусі, цяпер ён у бяспецы.

Hавiны
З часу апошняй аблавы на сем’і палітвязняў з Беларусі вывезлі больш за 35 чалавек
2024.02.18 20:36

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў