У Беларусі статус «былых палітвязняў» атрымалі яшчэ 23 чалавекі


Праваабаронцы выступілі з заявай, у якой надалі статус «былы палітвязень» адразу 23 асобам, якія былі асуджаныя за ўдзел у мірных сходах.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Акцыя Ланцуг салідарнасці з ахвярамі новага вітка рэпрэсій у Беларусі. Вільня, Літва. 28 студзеня 2024 года.
Фота: Белсат

Як адзначаецца, асуджаныя выключна за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў поўнай меры і безумоўна адпавядалі крытэрам, якія прымяняюцца да вызначэння «палітвязняў», у перыяд пазбаўлення іх волі.

Вызваленне гэтых людзей з-пад варты, хатняга арышту або пасля адбыцця пакарання пакідае нявырашанымі пытанні аб пераглядзе іх прысудаў з мэтай поўнай адмены, іх рэабілітацыі і кампенсацыі ім нанесенай адвольным асуджэннем шкоды.

У спісе асоб, прызнаных «былымі палітвязнямі», пералічаныя наступныя прозвішчы:

Дзмітрый Карпаў, Усевалад Жураўлёў, Вольга Тачоная, Марына Шантыр, Мікалай Давідчык, Варвара Мядзведзева, Іна Шляжко, Мікалай Шляжко, Ганна Шэіна, Сняжана Марозава, Раман Кур’янаў, Максім Бушчык, Ганна Чаркас, Аляксандра Шыдлоўская, Мікіта Новік, Мікіта Машута, Аляксандр Васюковіч, Іван Станкевіч, Віталь Пупін, Уладзіслаў Лагойка, Віталь Палякоў, Аляксей Дмухоўскі, Сяргей Гучок.

Праваабаронцы тлумачаць прыняцце такой заявы аднаўленнем справядлівасці. Так, 18 верасня 2023 года статус «былых палітвязняў» быў прысвоены адразу 150 асобам.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў