Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з міністрам унутраных справаў Юрыем Караевым пацікавіўся крымінагеннай сітуацыяй у Беларусі, а таксама запытаў Караева пра ягоныя першыя ўражанні на гэтай пасадзе, піша прэсавая служба кіраўніка краіны.
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка досыць пазітыўна выказаўся пра сілавікоў.
«З навядзеннем парадку (што вельмі важна для міліцыі) у краіне вы добра знаёмыя. Вы гэта рабілі. І трэба сказаць, што да нашых падраздзяленняў, якія лічацца за Міністэрствам унутраных спраў, я прэтэнзіяў практычна не меў», – казаў Аляксандр Лукашэнка.
Адметна што 20 жніўня падчас нарады ў пытаннях якасці працы праваахоўных органаў пры выяўленні і расследаванні злачынстваў, кіраўнік краіны заявіў, пра сур’ёзныя недахопы і пралікі ў працы аператыўна-вышуковых і следчых падраздзяленнях і пракуратуры.
Кіраўнік краіны вельмі эмацыйна выказаўся з гэтай нагоды, і заўважыў, што тыя асобы ў пагонах, якія дапускаюць фальсіфікацыі падчас расследавання злачынства, не проста не павінныя насіць пагоны, яны павінныя быць выключаныя з грамадства.
СК belsat.eu