МУС прагназуе рост крадзяжоў грошай з банкаўскіх картак


Лукашэнка і кіраўнік МУС Караеў.
Фота: president.gov.by

Крымінагенная сітуацыя ў Беларусі сёлета застаецца падкантрольнай, але ў некаторых сферах магчымы рост колькасці злачынстваў. Пра гэта 5 верасня падчас справаздачы кіраўніку Беларусі заявіў міністр унутраных справаў Юрый Караеў.

Hавiны
Хакеры ўзламалі сайт атраду «Анёл» і патрабуюць грошай
2019.07.09 07:56

Кіраўнік МУС заявіў, што ў краіне зніжаецца ўдзельная вага асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў, паведамілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.

Разам з тым міністр адзначыў тэндэнцыю росту злачынстваў у сферы высокіх тэхналогіяў.

Яны пераважна звязаныя з крадзяжом грошаў з дапамогай маніпуляцыяў з пластыкавымі карткамі, узломам акаўнтаў карыстальнікаў.

Hавiны
Хакеры атакавалі беларускія прадпрыемствы
2019.07.25 12:25

МГ belsat.eu

Стужка навінаў