Лукашэнка – новаму кіраўніку МУС: «Не трэба, як вось адбылося з цыганамі»


Падчас прызначэння Юрыя Караева на пасаду міністра ўнутраных справаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць справядлівага стаўлення да людзей, асабліва з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Кіраўнік дзяржавы параіў міністру быць бліжэй да людзей і непасрэдна разбірацца ў праблемах, піша прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі.

Міністр унутраных справаў Юры Караеў. Фота: www.mvd.gov.by

«Не трэба, як вось адбылося з цыганамі, – Наталля Іванаўна Качанава ездзіла, разбіралася паводле майго даручэння. Абражалі людзей ні за што. Дык пасля трэба папрасіць прабачэння», – сказаў Лукашэнка.

У выпадку са смерцю супрацоўніка праваахоўных органаў у Магілёве падазрэнне першапачаткова паводле яго ж наводкі было скіравана на канкрэтную групу грамадзянаў.

Кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта папрасіла прабачэння ў ромаў, МУС – і не збіраецца

«Перабралі. Пабачылі, што яны не вінаватыя. Дык папрасіце ў іх прабачэння. І людзі зразумеюць. Не трэба плугам ці бульдозерам перці на ўсё, што перад табою. Недзе трэба і акуратней, дзесьці нават аб’ехаць. А не атрымалася – выбачайся», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Гэта не выпадковы збег абставінаў». Ці звязаныя смерці Патаповіча і ягонага аднакурсніка з Берасця?

Шуневіч: У міністра няма прычыны прасіць прабачэння ў цыганоў. Зразумела?

«Трэба разумна. Не трэба людзей лічыць сваймі ворагамі: ах, там вось гэтыя цыганы, яны такія-сякія… Нармальныя яны людзі. Што, сярод беларусаў, расейцаў, габрэяў ці палякаў у нас тут няма злачынцаў? Ды хапае! Справядлівасць павінна быць у аснове ўсяго, асабліва ў тых, хто носіць пагоны. Таму што да людзей у пагонах бягуць за абаронай. Народ бяжыць, каб іх абаранілі. А калі ты яго адштурхваеш і крыўдзіш, гэта вельмі балюча для чалавека», – рэзюмаваў беларускі кіраўнік.

Новы міністр унутраных справаў – хто ён?

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары