Апеляцыйны суд Літвы адмовіўся прызнаваць пасведчанне аб скасаванні шлюбу, выдадзенае ў анексаваным Расеяй Крыме, піша delfi.lt.
Суд заявіў, што дакументы, якія выдаюцца ў Крыме і Севастопалі ды пацвярджаюцца расейскімі ўладамі, «не маюць юрыдычнай сілы ў Літве».
У абвешчанай напрыканцы лютага пастанове суддзя Дангуолэ Марцінавічэнэ падкрэсліла, што далучэнне Крыму адбылося з парушэннем міжнароднага права.
Заяўніца, асобу якой суд не раскрывае, дамагаецца, каб літоўскія ведамствы прызналі рашэнне крымскага суддзі аб скасаванні ейнага шлюбу.
Раней адзін з віленскіх ЗАГСаў палічыў, што ейнае пасведчанне аб скасаванні шлюбу не можа быць легалізаванае. Пазней Віленскі акруговы суд адмовіўся скасаваць шлюб і запатрабаваў тлумачэнняў Апеляцыйнага суда Літвы. Апеляцыйны суд канстатаваў, што працаўнікі ЗАГСу дзейнічалі належным чынам, калі адмовілася прыняць выдадзены ў Крыме дакумент.
ЮВ belsat.eu