«Ліміт вычарпаны». Амбасада Літвы спыніла рэгістрацыю на выдачу льготных візаў на перапахаванне паўстанцаў 1863 году


Прыпыненая рэгістрацыя на выдачу льготных візаў для наведвання жалобных імпрэзаў у Вільні, звязаных з перапахаваннем удзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў. Адпаведная заява зʼявілася на сайце дыпламатычнага прадстаўніцтва Літвы ў Беларусі.

Гэтую інфармацыю belsat.eu пацвердзілі у амбасадзе Літвы ў Менску. Прыпыненне рэгістрацыі звязанае з надзвычайнай актыўнасцю беларусаў.

«Ліміт вычарпаны. Больш амбасада, на жаль, не ў стане абслугоўваць. Тыя, хто запісаліся, атрымалі адказ. Але ў нас магчымасці не бязмежныя. Зрабілі, што маглі», – распавялі belsat.eu у літоўскай амбасадзе.

У амбасадзе пры гэтым адмовіліся называць колькасць пададзеных заявак на атрыманне візаў.

Раней «Радыё Свабода» паведаміла, што колькасць аформленых візаў ужо перавысіла тысячу. Першапачаткова планавалася, што заяўкі на візу можна будзе падаваць да 5 лістапада ўключна.

Hавiны
Даехаць на пахаванне Каліноўскага з Менску – усе варыянты
2019.09.30 14:44
  • Перапахаванне удзельнікаў паўстання 1863–1864 года, у тым ліку парэшткаў Кастуся Каліноўскага, адбудзецца 22 лістапада ў Вільні.
  • У кастрычніку міністр замежных справаў Уладзімір Макей заявіў, што беларускія ўлады, імаверна, будуць прадстаўлены на жалобнай імпрэзе, звязанай з перапахаваннем Кастуся Каліноўскага. «Я лічу, што Беларусь павінна быць прадстаўлена на даволі высокім узроўні», – падкрэсліў ён.
Аб’ектыў
Каліноўскі застаецца ў Вільні
2019.09.26 21:46

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў