Колькасць смерцяў ад каронавіруса перавысіла агульную колькасць ахвяраў эпідэміі атыповай пнеўманіі (SARS) 2003 г.
Агульная колькасць смерцяў дасягнула 813 чалавек. Усе яны, акрамя двух, зарэгістраваныя на тэрыторыі кантынентальнага Кітая, у тым ліку 780 памерлі ў правінцыі Ху-Бэй. Яшчэ па адным чалавеку памерла ў Гон-Конгу і на Філіпінах.
У 2003 г. 774 чалавекі памерлі ў больш чым 20 краін у выніку эпідэміі SARS (цяжкага вострага рэспіраторнага сіндрому, таксама вядомага як атыповая пнеўманія).
Кіраўнік СААЗ Тэдрас Адханам Гебрэесус заявіў 8 лютага, што эпідэмія лакалізаваная пераважна ў правінцыі Ху-Бэй і што ў апошнія чатыры дні назіраецца стабілізацыя колькасці хворых, паведамляе BBC.
Але, паводле яго, пакуль рана казаць, што эпідэмія дасягнула сваёй найвышэйшай кропкі.
МГ belsat.eu