Колькасць загінулых ад каронавірусу перавысіла 800 чалавек


Ад новага тыпу каронавірусу (2019-nCoV) у Кітаі загінулі ўжо 811 асобаў, паведамляе Нацыянальная камісія па ахове здароўя КНР. Па ўсім свеце інфікаваныя больш за 37 тысяч.

Прыкладна 6 тысяч чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане. Паводле дадзеных кітайскіх уладаў, 2649 чалавек удалося вылечыць, яшчэ 29 тысяч ізаляваныя ў лякарнях з падазрэннем на каронавірус.

Найбольшая колькасць ахвяраў (780 чалавек) зафіксаваная ў правінцыі Хубэй, дзе ў канцы снежня мінулага года адбылася ўспышка віруса. Усяго тут зарэгістравана 2147 новых выпадкаў захворвання інфекцыяй, агульная колькасць хворых дасягнула 27,1 тысяч чалавек.

Раней Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) паведаміла, што сітуацыя ў дадзены момант «стабілізуецца», аднак папярэдзіла, што яшчэ занадта рана рабіць якія-небудзь прагнозы адносна таго, ці дасягнуў вірус піку.

Напярэдадні ва Ўу-Хані ад каронавірусу памерлі першыя замежныя грамадзяне – ЗША і Японіі.

У Беларусі на сённяшні дзень выпадкаў захворвання не зафіксавана.

КА belsat.eu

Стужка навінаў