ЕАБР: Павелічэнне заробкаў у Беларусі паскарае рост цэнаў


Праз рост рэальнага заробку ў Беларусі ў красавіку – чэрвені 2023 года ствараюцца ўмовы для перагрэву рынку працы і паскарэння росту цэнаў да канца года. Пра гэта гаворыцца ў чарговым макрааглядзе ад аналітыкаў ЕАБР.

Коммунальные услуги, счётчики, кошелёк, коммуналка, деньги, рубли, беларусский рубль, цены, стоимость, калькулятор
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Еўразійскі банк развіцця апублікаваў агляд макраэканамічных працэсаў, у якім зроблены прагноз росту інфляцыі і перагрэву рынку працы. Аналітыкі банку адзначаюць, што ў чэрвені рост заробку ў Беларусі не толькі быў, але і працягнуў паскарацца. Тэндэнцыя захоўваецца трэці месяц запар.

«Рост заробку ў Беларусі працягнуў паскарацца ў чэрвені. Рэальны заробак вырас на 15,2 % год да года ў чэрвені пасля 14,2 % г/г у траўні і 9,6 % г/г у красавіку. Павелічэнне рэальных заробкаў фіксуецца ва ўсіх відах эканамічнай дзейнасці, акрамя інфармацыі і сувязі, дзе скарачэнне склала 1 % г/г», – канстатуецца ў аглядзе.

Аналітыкі ЕАБР бачаць прычыну росту заробкаў у сітуацыі на рынку працы, дзе павялічваецца дэфіцыт прапановы рабочай сілы: «Высокія тэмпы павелічэння заробкаў звязаныя з павышэннем попыту на працоўную сілу, прапанова якой не паспявае падладжвацца пад попыт праз скарачэнне занятасці (у чэрвені скарачэнне склала 1,5 % г/г.)».

Эксперты Банку развіцця звяртаюць таксама ўвагу, што павышэнне заробку, якое цяпер назіраецца, ёсць запланаваным, а вось дэфіцыт працоўнае сілы – гэта рэальнасць. І разам гэтыя два чыннікі фармуюць «умовы для перагрэву на рынку працы, што стварае дадатковыя стымулы для паскарэння росту цэнаў да канца года».

Аб’ектыў
Першае паўгоддзе 2023: растуць заробкі і ВУП
2023.07.26 22:02

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў