Пуцін даручыў стварыць цэнтры падрыхтоўкі для расейскіх і беларускіх вайскоўцаў


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін даручыў Міністэрству абароны і МЗС РФ прыняць прапанову аб стварэнні навучальных цэнтраў для беларускіх і расейскіх вайскоўцаў. Адпаведны ўказ апублікавалі на сайце прававой інфармацыі Расеі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сяргей Шайгу і Уладзімір Пуцін на вучэннях «Захад-2021». Муліна, Расея. 13 верасня 2021 года.
Фота: kremlin.ru

Расея і Беларусь павінны падпісаць пагадненне аб стварэнні навучальна-баявых цэнтраў для супольнай падрыхтоўкі вайскоўцаў. Кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін даручыў МЗС і Мінабароны прыняць такую прапанову.

«Прыняць прапанову ўрада РФ аб падпісанні Пагаднення паміж РФ і Рэспублікай Беларусь аб стварэнні і функцыянаванні вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі ваеннаслужачых узброеных сіл РФ і Рэспублікі Беларусь», – гаворыцца ў дакуменце.

Афіцыйна праект пагаднення не апублікавалі. Ваенныя ведамствы Беларусі і Расеі з 2021 году загаварылі пра стварэнне супольных вучэбна-баявых цэнтраў. Пазней бакі агучылі пра стварэнне такіх цэнтраў у Гарадзенскай і Ніжагародскай абласцях і ў Калінінградскім раёне.

Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу заявіў, што ў Беларусі ствараюцца два навучальна-баявыя цэнтры падрыхтоўкі спецыялістаў ваенна-паветраных сіл і СПА. З боку Беларусі праект пагаднення ўжо ўхвалены Лукашэнкам.

У 2021 годзе Сяргей Шайгу, міністр абароны РФ распавёў, што ў Беларусі будзе два цэнтры. Дзе размяшчаецца другі цэнтр не паведамляецца.

31 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 387, паводле якога ў Беларусі з’явяцца і будуць функцыянаваць вучэбна-баявыя цэнтры сумеснай падрыхтоўкі ваеннаслужачых узброеных сіл Расеі і Беларусі. Пакуль гэта праект, але на падставе яго і будуць адбывацца перамовы паміж прадстаўнікамі Мінабароны двух краінаў. У Расеі ўрад таксама ўхваліў гэтае пагадненне. Адметна, што ў дакуменце агучылі задачу стварэння цэнтра: уніфікацыя баявой падрыхтоўкі ўзброеных сілаў Беларусі і Расеі.

Нягледзячы на тое, што бакі пакуль не падпісалі неабходных дакументаў і не дасягнулі пагадненняў, яшчэ ў 2021 годзе падраздзяленні зенітных ракетных войскаў Расейскай Федэрацыі прыбылі ў Горадню для фармавання вучэбна-баявога цэнтру сумеснай падрыхтоўкі Вайскова-паветраных сілаў і войскаў Супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі.

Hавiны
Беларусь і Расея створаць вучэбна-баявыя цэнтры падрыхтоўкі ваеннаслужачых
2022.10.31 19:20

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў