Беларусь і Расея створаць вучэбна-баявыя цэнтры падрыхтоўкі ваеннаслужачых


Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў праект пагаднення з Расеяй аб стварэнні вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі ваеннаслужачых узброеных сіл. Прэсавая служба Лукашэнкі апублікавала адпаведны ўказ.

Беларускія вайскоўцы падчас вучэнняў. Крыніца: modmilby/Telegram

Згодна з указам Лукашэнкі 387, у Беларусі з’явяцца і будуць функцыянаваць вучэбна-баявыя цэнтры сумеснай падрыхтоўкі ваеннаслужачых узброеных сіл Расеі і Беларусі. Пакуль гэта праект, але на падставе яго і будуць адбывацца перамовы паміж прадстаўнікамі Мінабароны двух краінаў.

У сакавіку сёлета прадстаўнікі Мінабароны РФ і Беларусі дамовіліся пра стварэнне вучэбна-баявых цэнтраў на тэрыторыі нашай краіны. Першапачаткова заявілі пра стварэнне цэнтру ў Гарадзенскай вобласці. Пазней Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу распавёў, што будзе створана два такія цэнтры па падрыхтоўцы спецыялістаў ваенна-паветраных сіл і СПА. Дзе размяшчаецца другі цэнтр не паведамляецца.

Hавiны
У Горадню прыбылі расейскія вайскоўцы для фармавання расейска-беларускага вучэбна-баявога цэнтру
2021.08.28 23:24

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў