ААН прызнала неправамерным пазбаўленне волі Максіма Знака


Пазбаўленне волі Максіма Знака было неправамерным. Адпаведнае рашэнне прыняла Рабочая група па адвольных затрыманнях ААН, паведаміў «Еўрарадыё» юрыст Дзмітрый Лаеўскі.

Максім Знак.
Фота: РИА Новости

Служба ААН разгледзела скаргу, якую абарона Максіма Знака падала яшчэ 4 кастрычніка 2020 года. Рашэнне групы было зацверджана ў красавіку 2022-га. 21-га траўня 2022 яно было накіравана ў Беларусь.

Працоўная група па адвольных затрыманнях ААН заявіла, што пры пазбаўленні Максіма Знака волі былі парушаныя артыкулы 7, 9, 10, 11, 19, 20 і 21 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і артыкулы 9, 14, 19, 22, 25 і 26 пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Эксперты ААН прызналі арышт Максіма Знака адвольным.

У ААН сцвярджаюць, што затрыманага Максіма Знака трэба неадкладна вызваліць і даць яму права на кампенсацыю. Працоўная група ААН заклікае ўрад Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць палітвязня.

Артыкулы
КДБ дадало Знака, Калеснікаву і яшчэ 13 беларусаў да спісу «тэрарыстаў»
2022.05.24 21:15

Нагадаем, што Максім Знак уваходзіў у штаб Віктара Бабарыка і займаўся юрыдычнай галіной каманды.

  • Юрыст быў арыштаваны 9 верасня 2020 году.
  • 18 верасня 2020 Максіму Знаку было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
  • 21 снежня стала вядома, што па даручэнні Генпракуратуры Следчы камітэт распачаў крымінальную справу аб змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам (частка 1 артыкула 357 КК) супраць членаў Каардынацыйнай рады.
  • Таксама Максім Знак стала фігуранткай крымінальнай справы аб стварэнні экстрэмісцкага фармавання (артыкул 361-1 КК), узбуджанай супраць Каардынацыйнай рады.
  • 11 лютага 2021 году стала вядома, што Максіму Знаку і Марыі Калеснікавай выставілі новыя абвінавачванні: змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК), стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтве ім (ч.1 арт. 361-1 КК).

6 верасня 2021 Менскі раённы суд асудзіў Максіма Знака да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Раман Лугоўскі belsat.eu

 

Стужка навінаў