Прапампоўванне газу па газаправодзе Ямал – Еўропа спынілі


Плыні газу па трубаправодзе Ямал – Еўропа з Расеі ў нямецкі Мальнаў упалі да нуля 29 сакавіка. Пра гэта паведамляе «Reuters» са спасылкаю на звесткі аператара «Gascade».

Гэты газаправод праходзіць праз тэрыторыю Беларусі.

Газаправод Ямал – Еўропа. Мапа: forpostsevastopol.ru

Прычыны, праз якую спынілі прапампоўванне газу, пакуль не тлумачаць.

Пры гэтым пастаўкі расейскага газу ў Еўропу па двух іншых ключавых трубаправодах былі ў цэлым стабільныя, перадае выданне. Акрамя таго, газаправод пачаў працаваць «у зваротным напрамку», перадаючы энерганосьбіты з Нямеччыны ў Польшчу.

Учора, 29 сакавіка, у Еўракамісіі паведамілі, што Еўрапейскі Звяз не будзе аплочваць расейскага газу ў рублях. Пра гэта абвясціў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 23 сакавіка, сказаўшы, што Расея пяройдзе на аплату паставак газу ў «недружалюбныя краіны» ў рублях.

Гэты ж пытанне падымалі прадстаўнікі краінаў «Вялікай сямёркі», лідары якой таксама адкінулі патрабаванне Крамля.

Hавiны
Еўразвяз, як і краіны G7, адмовіўся аплочваць газ расейскімі рублямі
2022.03.29 18:03

Раней плынь газу па магістралі Ямал – Еўропа з Расеі ў Нямеччыну спыняўся ў пачатку сакавіка. Пры гэтым з канца лютага газаправод працаваў у пераменным рэжыме: удзень газ пастаўляўся ў Польшчу, уначы – у Нямеччыну.

АД belsat.eu

Стужка навінаў