Еўрапейскі Звяз не будзе аплочваць расейскага газу ў рублях. Раней гэтае ж пытанне падымалі прадстаўнікі краінаў «Вялікай сямёркі» (G7). Лідары G7 таксама адкінулі патрабаванне Крамля, паведамляе Еўракамісія.
Раней Уладзімір Пуцін заявіў, што аплата экспарту расейскага газу ў «недружалюбныя краіны» пераводзіцца ў расейскія рублі. Амаль 50 краінаў свету павінныя будуць у выніку гэтага рашэння набываць рублі на ўнутраным рынку Расеі.
Гэтае пытанне 29 сакавіка разгледзелі прадстаўнікі краінаў G7 і пастанавілі адмовіцца ад патрабавання кіраўніка Крамля. Услед за G7 такое ж рашэння прыняў Еўразвяз.
«Нашая пазіцыя – такая ж, як і ў G7», – заявіў афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай камісіі Эрык Мамэр.
Эрык Мамэр таксама дадаў, што ўдзельнікі абмеркавання «адрынулі патрабаванне» расейскага боку аплочваць газ рублямі.
«Што да нас, мы сказалі, што пастаўкі павінныя ажыццяўляцца з выкарыстаннем долараў або еўраў у якасці аплаты», – растлумачыў прадстаўнік Еўракамісіі.
Улады Расеі ўключылі ў спіс «недружалюбных» 48 краін.
ОК belsat.eu