Прадстаўнік калоніі распавёў пра стан Віктара Бабарыкі двума словамі: «Жывы і здаровы»


Прадстаўнік адміністрацыі папраўчай калоніі 29 красавіка паведаміў, што зняволены Віктар Бабарыка нібыта «жывы і здаровы». Аднак дакладнай інфармацыі аб ягоным месцазнаходжанні і здароўі няма ўжо чатыры дні, паведамляе тэлеграм-канал «Виктор Бабарико».

Віктар Бабарыка.
Фота: viktar_babaryka / Instagram

«Убачыць Віктара Бабарыку сёння 29 красавіка зноў не ўдалося. Дакладнай інфармацыі аб ягоным месцазнаходжанні і стане па-ранейшаму няма. Аднак сёння прадстаўнік адміністрацыі папраўчай калоніі паведаміў, што зняволены Бабарыка, нібыта, «жывы і здаровы», працягвае адбываць сваё пакаранне», – сказана ў паведамленні.

Пры гэтым ягоная каманда адзначае, што яны не ведаюць, наколькі гэтая інфармацыя адпавядае рэчаіснасці.

У шпіталі Наваполацку, куды раней быў дастаўлены Віктар Бабарыка, ад каментароў зноў адмовіліся. Таксама да Віктара Бабарыкі па-ранейшаму не пускаюць сваякоў, дыпламатаў і прадстаўнікоў міжнародных арганізацый.

Нагадаем, увечары 26 красавіка тэлеграм-канал «Рабочы Рух» напісаў, што Бабарыка шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне наваполацкай больніцы ў стане сярэдняй цяжкасці з пнеўматораксам (гэта назапашванне паветра паміж грудной сценкай і лёгкім). Пнеўматоракс можа з’яўляцца ў выніку траўмы грудной клеткі. Таксама, са звестак крыніцы, Бабарыка быў так збіты, што дактары адразу яго нават не пазналі, пакуль не пабачылі прозвішча. Гэта адбылося ў ноч з 24 на 25 красавіка.

Раніцай 27 красавіка каманда Віктара Бабарыкі пацвердзіла, што ён быў шпіталізаваны ў лякарню Наваполацку.

Hавiны
«Дапамажыце сабе – пакажыце Бабарыку». Святлана Ціханоўскай звярнулася да пасобнікаў Лукашэнкі
2023.04.28 21:50

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў