Фронтмэн гурта «Океан Эльзи» ў жывым эфіры тэлеканалу «Белсат» падзяліўся меркаваннем адносна нашумелага законапраекту, унесенага днямі ў Дзярждуму Расейскай Федэрацыі. Улады Расеі намагаюцца спрасціць атрыманне расейскага грамадзянства, надаць статус «суайчынніка» і выдаваць пашпарты расейскамоўнаму насельніцтву «малых нацыянальнасцяў», якія «спрадвеку жылі на тэрыторыі Расеі». У тым ліку беларусам і ўкраінцам.
У адказ на пытанне пра ягонае стаўленне да скандальнага расейскага законапраекту, Вакарчук адзначыў:
«Кожны, хто мае родную мову, якая адрозніваецца ад іншых, мае шчасце і падарунак ад Бога. Мы вельмі падтрымліваем нашых беларускіх братоў у гэтым, каб яны выкарыстоўвалі сваю цудоўную беларускую мову. Яна вельмі прыгожая, і на ёй так шмат прыгожага напісана. Ад Янкі Купалы да сучасных прыгожых спеваў беларускіх рок-музыкаў. Мы вас у гэтым падтрымліваем!»
ХЗ belsat.eu