Расея збіраецца спрасціць атрыманне грамадзянства з прычыны «несяброўскага стаўлення» да расейцаў


Адмысловы праект аб зменах у Закон аб грамадзянстве Расейскай Федэрацыі быў унесены ў Дзярждуму. Навінны партал rg.ru, паведамляе, што заканадаўцы плануюць максімальна спрасціць атрыманне расейскага грамадзянства для цэлага шэрагу асоб, якія жывуць за межамі Расеі, але маюць расейскія карані. Найперш змены будуць датычаць украінцаў і беларусаў.

Калі папраўкі набудуць законную сілу, то яны зменяць парадак прыёму ў грамадзянства РФ замежнікаў і людзей без грамадзянства, калі нацыянальнасць хаця б аднаго з бацькоў такога чалавека запісаная ў пасведчанні аб нараджэнні як «расеец».

Фота мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Artyom Geodakyan TASS / Forum

Новы закон збіраецца пераасэнсаваць панятак «суайчыннік». Суайчыннікамі змогуць стаць усе жыхары тэрыторый былога СССР ці дарэвалюцыйнай Расеі, якія, паводле стваральнікаў закону, гістарычна жывуць на тэрыторыі Расеі і валодаюць расейскай мовай.

Для такіх замежнікаў скасуюць умову аб бесперапынным пражыванні на тэрыторыі Расеі на працягу пяці гадоў. Ім не трэба будзе спачатку атрымліваць від на жыхарства, а потым прасіць аб грамадзянстве. Не спатрэбіцца і пацвярджаць, што ў іх ёсць законная крыніца сродкаў для існавання. Іспыт на веданне расейскай мовы таксама адмяняецца. Тэрмін атрымання грамадзянства скароціцца да 3 месяцаў.

Заканадаўчую прапанову ўнёс у Дзярждуму Канстанцін Затулін, першы намеснік старшыні камітэту Дзярждумы ў справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязяў з суайчыннікамі, сябра «Единой России». Паводле дэпутата, такая захада – адказ на рост нядобразычлівага стаўлення да расейцащ і носьбітаў расейскай мовы на Захадзе.

Нагадаем, што папярэднія змены ў Закон аб грамадзянстве РФ былі щнесеныя ў 2014 годзе на фоне канфлікту на Данбасе і акупацыі Крыму.

ХЗ belsat.eu

Стужка навінаў