Праваабаронцам з «MAYDAY TEAM» стала вядома яшчэ пра адну смерць дастаткова маладога і высокапастаўленага супрацоўніка Міністэрства ўнутраных справаў.
Каля чатырох месяцаў таму ў веку 44 гадоў памёр начальнік Упраўлення супрацьдзеяння кіберзлачыннасці Берасцейскага УУС палкоўнік Андрэй Глінскі. У міліцыі ён прапрацаваў 20 гадоў, а апошнюю пасаду заняў улетку 2022 года.
Глінскі спецыялізаваўся на крадзяжах з дапамогай фішынгу. Акрамя таго, чытаў лекцыі пра «кібертэрарызме» ў Берасцейскім дзяржуніверсітэце.
Ягонае падраздзяленне займалася грамадзянамі, якія ажыццяўлялі незаконныя аперацыі з крыптавалютай.
23 лютага стала вядома пра смерць 47-гадовага былога начальніка калоніі № 3 «Віцьба» Аляксея Старавойтава. Ён працаваў у «Віцьбе» з 1998 года, прыйшоў на працу кантралёрам, даслужыўся да начальніка, кіраваў калоніяй каля пяці гадоў.
Былы палітвязень Сяргей Пятрухін заявіў, што на Старавойтава была заведзеная крымінальная справа, і ён нібыта павесіўся. Справа звязаная з нелегальнымі схемамі, якія пануюць у беларускіх месцах зняволення, лічыць Пятрухін.
Напачатку ж лютага з’явілася інфармацыя, што ў Воршы памёр начальнік раённага ўпраўлення ўнутраных справаў Сяргей Барвянкоў.
Якуб Хруст belsat.eu