Ізраіль змяняе правілы прыёму турыстаў


Ізраіль рыхтуе новыя правілы ўезду турыстаў у гэтым годзе. Новаўвядзенні будуць актуальнымі для ўсіх гасцей незалежна ад краіны паходжання, піша onliner.by.

Ізраільскі сцяг.
Фота: Sputnik

Галоўнае новаўвядзенне – атрыманне электроннага дазволу на ўезд (ETA). Атрымаць гэты дакумент можна будзе, запоўніўшы онлайн-форму і падаўшы персанальныя дадзеныя. Электронная віза ETA задуманая як інструмент адсочвання турыстаў, які забяспечвае іх бяспеку.

У заяве на атрыманне электроннай візы ў Ізраіль неабходна ўказваць дадзеныя карты для аплаты, а таксама пашпарту і адрас электроннай пошты для атрымання афіцыйных паведамленняў.

Прадастаўляецца ETA пасля аплаты камісіі і атрымання адабрэння, якое павінна быць выдадзена за 72 гадзіны. Турысты будуць прад’яўляць ETA супрацоўнікам іміграцыйнай службы ў аэрапорце.

Прадугледжваецца, што тэрмін дзеяння ETA будзе захоўвацца на працягу двух гадоў. Аднак гэты дакумент не дае права доўгатэрміновага побыту ў краіне. Турыстам, якія атрымалі электронную візу, будзе дазволена знаходзіцца ў Ізраілі не больш за тры месяцы.

Інфаграфіка
Куды можна паехаць без візы з беларускім пашпартам? Мапа
2024.01.18 10:31

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў