Памёр экс-начальнік калоніі «Віцьба» Старавойтаў. Яму было 47 гадоў


Магілёўскія праваабаронцы «Mayday» паведамілі 23 лютага пра смерць 47-гадовага былога начальніка калоніі № 3 «Віцьба» Аляксея Старавойтава. Прычынаў смерці не называюць.

Аляксей Старавойтаў
Аляксей Старавойтаў, былы кіраўнік калоніі «Віцьба».
Фота: BELPOL / Zerkalo.io

Праваабаронцы адзначаюць, што да выбараў 2020 года калонія «Віцьба» уважалася за «адну з найлепшых» у Беларусі, туды садзілі бізнесоўцаў, чыноўнікаў, сілавікоў і суддзяў. Але са з’яўленнем палітвязняў сітуацыя змянілася: зняволеных пачалі адпраўляць у штрафныя ізалятары з надуманых прычынаў, стваралі там нялюдскія ўмовы, чынілі прэсінг на тых, хто кантактаваў з палітвязнямі, а палітвязняў прымушалі пісаць «прашэнні аб памілаванні».

У калоніі ў ноч з 8 на 9 студзеня памёр 50-гадовы палітвязень Вадзім Храсько. У пачатку траўня 2023 года таксама ў «Віцьбе» памёр 61-гадовы палітвязень Мікалай Клімовіч.

Каментар
Сяргей Пятрухін: «У мяне была інфармацыя, што супраць Старавойтава ўзбудзілі крымінальную справу. І што ён налажыў на сябе рукі»
2024.02.23 19:32

Аляксей Старавойтаў працаваў у «Віцьбе» з 1998 года, прыйшоў на працу кантралёрам, даслужыўся да начальніка, кіраваў калоніяй каля пяці гадоў. Калоніяй цяпер кіруе 47-гадовы Філіп Стурчанка. Прыкладна з траўня 2023 года ён замяніў Старавойтава. Паводле праваабаронцаў, звальненне Старавойтава не было звязанае са смерцю палітвязня Клімовіча.

Як расказваў праваабаронцам былы палітвязень, беспасярэднюю адказнасць за ўсе здзекі нясуць пяцёра іншых начальнікаў: намеснік рэжымна-аператыўнай працы Дзяніс Федчанка, начальнік аператыўнага аддзелу маёр Сяргей Голубеў, аператыўныя супрацоўнікі і старшыя лейтэнанты Уладзіслаў СпірыдонаўАнтон Салаўёў і Раман Цярэшка. Пры гэтым менавіта Федчанка курыруе ўсіх палітычных вязняў і асабіста дае ўказанні, каго і як пакараць.

зона.бел
«Найлепшая калонія Беларусі»? Як жывуць зняволеныя ў ПК-3 «Віцьба» – і ці можна з яе ўцячы
2022.07.31 08:30
Hавiны
Дапамогі не дачакацца. Што вядома пра месца, дзе памерлі два палітвязні за восем месяцаў
2024.01.17 15:38
Інтэрв’ю
Леанід Судаленка пра віцебскую калонію: Хто сядзеў у Расеі, казалі, што на «Віцьбе» цяжэй
2023.08.23 08:32

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў