«Попел Пуціна». Беларускі ўзялі ўдзел у здымках кліпу гурта «Pussy Riot»


Беларускі ўзялі ўдзел у здымках новага кліпу расейскага гурта «Pussy Riot». У апісанні відэа на YouTube гаворыцца, што дзяўчаты «правялі рытуал на выгнанне Уладзіміра Пуціна з пасады прэзідэнта». Кліп называецца «Попел Пуціна».

Кадр кліпу «Попел Пуціна».
Фота: «Pussy Riot» / YouTube

Відэа апублікавалі на YouTube-канале гурта «Pussy Riot». У апісанні гаворыцца, што ў кліпе зняліся 12 жанчын з Расеі, Беларусі ды Украіны. Удзельніцы спалілі трохметровы партрэт Уладзіміра Пуціна, «прамаўляючы заклінанні» і «правёўшы рытуал на ягонае выгнанне з пасады прэзідэнта».

Сярод «заклінанняў» ёсць такія:

«нож для путина точу, зла тебе я не прощу»;

«ты гори-гори дотла, в ад тебя я забрала».

«Pussy Riot» – расейскі фемінісцкі панк-рок-гурт. Зрабіўся вядомым у 2012 годзе пасля акцыі «Багародзіца, Пуціна выгані» ў царкве Хрыста Збавіцеля ў Маскве. Тады трох удзельніц гурта, Надзею Талаконнікаву, Марыю Алёхіну і Кацярыну Самуцэвіч, пакаралі тэрмінам у калоніі паводле абвінавачвання ў хуліганстве.

У 2021 годзе Алёхіну арыштоўвалі ў Маскве на 15 содняў за свастыку на карыкатуры з Аляксандрам Лукашэнкам. Актывістка апублікавала гэты малюнак у сваіх сацсетках.

Hавiны
У Расеі затрымалі ўдзельніцу «Pussy Riot» – за партрэт Лукашэнкі са свастыкамі
2021.12.16 22:11

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў