У Расеі затрымалі ўдзельніцу «Pussy Riot» – за партрэт Лукашэнкі са свастыкамі


Фармальна справа не ў партрэце, а ў свастыках.

Маскоўская паліцыя 16 снежня затрымала ўдзельніцу гурту «Pussy Riot» Марыю Алёхіну. Яна расказала расейскай «Медиазоне», што яе затрымалі на выхадзе з кватэры, дзе за некалькі гадзінаў да таго затрымалі муніцыпальную дэпутатку Люсю Штэйн.

Алёхіна перад выхадам з дому пісала ў Instagram, што ўпэўненая: затрымаюць і яе»:

«Зараз я выйду з дому, мяне затрымаюць, завязуць у аддзел паліцыі і дадуць 15 содняў. За што? А ні за што. За пост з Лукашэнкам 2015 года».

Яе сапраўды затрымалі. Паводле пратаколу, за «Прапаганду або дэманстрацыю экстрэмісцкай сімволікі» ў «гісторыях» Instagram. Адвакат Данііл Берман пацвердзіў, што гаворка ідзе пра партрэт Аляксандра Лукашэнкі з трыма свастыкамі (на скрыншоце – замазаныя). Пра тое ж пісаў ейны сябра, які апублікаваў і скрыншот публікацыі партрэту:

Партрэт Аляксандра Лукашэнкі, за які, імаверна, затрымалі Марыю Алёхіну. Скрыншот: sofeev / Instagram

 

Стужка навінаў