Жонку кіраўніка ўкраінскай выведкі сапраўды атруцілі – ГУР


Марыяну Буданаву, жонку кіраўніка Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны Кірыла Буданава атруцілі. ГУР пацвердзіў гэта журналістам украінскай службы «Радыё Свабода».

Марыяна Буданава. Крыніца: UDAR.Goloseevsky / Facebook

«Марыяна Аляксандраўна Буданава сапраўды была атручаная цяжкімі металамі. Цяпер яна праходзіць курс лячэння, які ўжо завяршаецца», – кажа прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Андрэй Юсаў.

У ГУР абяцаюць пазней распавесці больш пра тое, што здарылася.

Раней СМІ сталі публікаваць інфармацыю аб атручванні Буданавай, аднак афіцыйных пацверджанняў не было.

Буданаў у сваіх інтэрвʼю распавядаў, што праз недахоп часу жыве на працы, а разам з ім і ягоная жонка. З чэрвеня 2021 года Марыяна Буданава працуе дарадцам мэра Кіева Віталя Клічко.

Улетку 2022 года Служба бяспекі Украіны распавяла пра затрыманне двух прадстаўнікоў дыверсійна-разведвальнай групы расейскай выведкі. Паводле звестак СБУ, яны збіраліся забіць Кірыла Буданава і Аляксея Рэзнікава, які на той момант быў міністрам абароны Украіны. Гэта была не першая спроба замаху на Буданава.

Hавiны
У Расеі абвінавацілі ў тэрарызме Буданава і абвесцілі ў вышук Арэстовіча
2023.10.03 15:21

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў