Сяргей Наеў: вайна можа выйсці за межы Усходу і Поўдня Украіны


Камандуючы Аб’яднанымі сіламі ЗСУ Сяргей Наев заявіў у інтэрвʼю «ABC News», што расейская агрэсія можа зноў выйсці за межы Усходу і Поўдня, калі дапамога Украіне ад заходніх саюзнікаў зменшыцца, а Масква знойдзе магчымасць нарасціць свае рэсурсы.

Паводле Наева, цяпер адбываецца вайна рэсурсаў. Расейская Федэрацыя атрымлівае рэсурсы ад так званай Восі зла (КНДР і Ірану), а Украіна ад заходніх саюзнікаў. Дапамога Захаду вельмі і вельмі важная для ЗСУ, падкрэсліў ён.

«Трэба разумець, што скарачэнне дапамогі [ад Захаду] сапраўды ўдарыць па нашай абароназдольнасці. Але мы будзем змагацца тым, што маем», – дадаў генерал.

Наеў папярэдзіў, што калі Расея працягне нарошчваць вытворчасць зброі і ўдасканальвацца тэхналагічна з дапамогай сваіх хаўруснікаў, вайна можа зноў пашырыцца за межы Усходу і Поўдня Украіны.

«Мы да гэтага рыхтуемся, – сказаў ён – Мы будуем абарону, мініруем і трэнуем нашы сілы».

Наеў не патлумачыў, на якіх кірунках, на ягоную думку, могуць у такім выпадку аднавіцца баявыя дзеянні. Аднак варта зазначыць, што генерал кіруе вайсковай групоўкай, якая ў тым ліку адказная за абарону мяжы з Беларуссю.

Аналітыка
Колькі выдаткоўвае на вайну Украіна, Захад і Расея
2023.10.27 20:30

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў