На Берасцейшчыне міліцыя ладзіць рэйды супраць нелегальных перавозчыкаў


УУС Берасцейскага аблвыканкаму паведамляе, што ў выніку рэйдаў 25 лістапада былі выяўлены факты парушэнняў у сферы аўтамабільных пасажырскіх перавозак.

Супрацоўнікі транспартнай інспекцыі на Берасцейшчыне.
Фота: УВД Брестского облисполкома / Vk.com

Як зазначаецца ў прэс-рэлізе, акрамя выяўленых правапарушэнняў супраць бяспекі дарожнага руху і эксплуатацыі транспарту былі зафіксаваныя тры факты незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Сцвярджаецца, што жыхары Берасця, Пінску і Баранавічаў ажыццяўлялі пасажырскія перавозкі на легкавым аўтатранспарце за грашовую ўзнагароду, не маючы пры гэтым рэгістрацыі ў якасці ІП або юрыдычнай асобы. Таму ў адносінах да кіроўцаў распачаты адміністратыўны працэс па артыкуле 13.3 КаАП РБ («Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць»), у рамках якога на машыны наклалі арышт і адабралі.

У міліцыі зазначаюць, што рэйды па кантролі за выкананнем ПДР кіроўцамі таксі і маршрутак працягваюцца.

Нагадаем, 14 лістапада Аляксандр Лукашэнка правёў нараду аб пасажырскіх аўтамабільных перавозках. Ён запатрабаваў «вызначыць адзіныя для ўсіх правілы гульні – жорсткія, празрыстыя і зразумелыя». Найперш яны будуць датычыць маршрутак і таксі. Адна з галоўных прэтэнзіяў дзяржавы да перавозчыкаў – што «выручку заніжаюць, хаваюць, у канвертах заробкі плоцяць, падаткі не плоцяць у шалёных памерах».

Лукашэнка загадаў сілавікам да Новага года зрабіць справаздачу па гэтым пытанні «для прыняцця рашэнняў».  Таксама абмяркоўваўся праект указу, паводле якога прапануецца арганізаваць рэестр легальных перавознікаў, дыспетчараў і іншых удзельнікаў працэсу.

Hавiны
Ухіленне ад выплаты падаткаў і 20 фігурантаў: на БТ распавялі пра справу супраць «Атласу»
2023.11.20 10:53

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў