Беларускі добраахвотніцкі корпус паведаміў пра гібель байца Руслана Абломава


Прэс-служба Беларускага добраахвотніцкага корпуса (БДК) паведаміла пра гібель байца Руслана Абломава з пазыўным Русік.

Руслан Абломаў.
Фота: Беларускі добраахвотніцкі корпус / Telegram

«Падчас выканання баявога задання загінуў наш брат Руслан Абломаў Русік. Са зброяй у руках, як сапраўдны Ваяр, ён аддаў жыццё на полі бою за волю ўкраінскага народу!», – гаворыцца ў паведамленні БДК.

Паведамляецца, што ў Руслана засталася маленькая дачка. БДК збірае сродкі для сям’і забітага.

Паводле інфармацыі, якую мы атрымалі ад аднаго з камандзіраў БДК Ігара Янкі, Руслан Абломаў быў украінцам.

25 студзеня Беларускі добраахвотніцкі корпус паведамляў, што фармаванне панесла страты падчас начнога рэйду ў Новай Кахоўцы на Херсоншчыне. Колькасць загінулых не ўдакладнялася. Падчас бою ў Новай Кахоўцы, што адбыўся ўначы з 23 на 24 студзеня, цяжкое раненне атрымаў адзін з камандзіраў БДК Радзівон Батулін (Гена).

Стварэнне Беларускага добраахвотніцкага корпусу было абвешчана 25 снежня 2022 года. Да яго далучыўся батальён «Тэрор», які да лета 2022 года ваяваў у складзе палка імя Кастуся Каліноўскага. Радзівон Гена Батулін выконваў у батальёне «Тэрор» функцыі начальніка штабу, цяпер ён – адзін з камандзіраў БДК. Пра стан ягонага здароўя нічога не паведамляецца.

Зміцер Міраш belsat.eu 

Стужка навінаў