Польскае войска 26 верасня пачне ваенныя вучэнні ŻUBR-23 паблізу ад беларускай і расейскай межаў. Вучэнні пройдуць на палігонах і тэрыторыі чатырох прыгранічных ваяводстваў: Падляскага, Мазавецкага, Люблінскага і Вармінска-Мазурскага, паведамляе партал «Onet».
Тактычная частка вучэнняў адбудзецца 26–29 кастрычніка.
Паблізу ад усходняй польскай мяжы чакаецца інтэнсіўнае перамяшчэнне войска і тэхнікі, што можа выклікаць цяжкасці для кіроўцаў цывільных аўтамабіляў. Жыхароў заклікаюць трымацца на бяспечнай адлегласці ад вайсковых калонаў, не фатаграфаваць жаўнераў і тэхніку. Таксама ў некаторых месцах абсталююць агнявыя кропкі.
У супрацы з мясцовымі службамі правядуць праверку сістэмы рэагавання на сітуацыю і правераць сірэны трывогі. Польскае войска будуць суправаджаць паліцыя і пажарная служба.
Мэтай вучэнняў называюць умацаванне супрацы арміі з мясцовымі адміністрацыямі, а таксама праверка баяздольнасці падраздзяленняў.
Алена Рувіна belsat.eu