У Магілёве выставяць блокпасты, могуць страляць. Гэта вучэнні


Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі 25 кастрычніка анансаваў правядзенне 25–26 кастрычніка ў Магілёве вучэнняў і праверкі дзяржаўных органаў на рэагаванне на тэракты.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Міліцыянты ахоўваюць праўладны мітынг каля помніку «Беларусь партызанская» (ст. м. «Магілёўская»). Менск, Беларусь. 19 жніўня 2020 году.
Фота: ТК / Белсат

Паводле КДБ, у вучэннях возьмуць удзел яго падраздзяленні, а таксама падраздзяленні Міністэрства абароны, Міністэрства ўнутраных справаў, Следчага камітэту, Памежнага камітэту, Міністэрства надзвычайных сітуацыяў і іншых ведамстваў.

У час вучэння плануюць задзейнічаць вайсковую тэхніку, імітацыйныя боепрыпасы і іншыя спецсродкі; узмацніць нясенне службы органамі ўнутраных справаў; выстаўляць блокпасты. Сілавікі дапускаюць, што рух транспарту будзе абмежаваны.

Маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» згадвае, што падобныя антытэрарыстычныя вучэнні ў чэрвені ладзілі ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці, у лютым – у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай і Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласцяў. У траўні блокпасты раптоўна з’явіліся ў самім Гомлі – аказалася, то былі вучэнні «тэрытарыяльнай абароны».

У Беларусі пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне рэгулярна ладзяцца розныя вучэнні, а таксама з 29 красавіка 2022 года не спыняюцца супольныя з Расеяй вучэнні, іх кожны тыдзень працягваюць яшчэ на тыдзень. Але вучэнні «Захад» у 2023 годзе скасавалі.

Агляд
Выцек запіс выступу Карпянкова перад спецназам: пра вагнэраўцаў, каліноўцаў і эмігрантаў
2023.10.23 21:40

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў