Нарадзінец Мазыра ўвайшоў у топ-10 сусветнага покернага рэйтынгу, выгуляўшы больш за $ 35 млн


Беларус Мікіта Бадзякоўскі ўвайшоў у топ-10 найбольш паспяховых пакерыстаў свету, дзе займае дзясятую пазіцыю. Рэйтынг складае рэсурс thehendonmob.com.

Цяпер у офлайн-турнірах у яго самая вялікая сума прызавых за ўсю кар’еру – $ 35,6 млн.

Крыніца: thehendonmob.com

У спісе найбольш паспяховых пакерыстаў свету беларус месціцца паміж амерыканцамі Філам Айві з $ 37,1 млн на дзявятым месцы і Джэйкам Шындлерам, які на адзінаццатай пазіцыі з $ 35,4 млн.

Першае месца рэйтынгу заняў амерыканец Брын Кені з сумай $ 57,2 млн.

У турніры на Кіпры ў красавіку Мікіта Бадзякоўскі падтрымаў Украіну ў вайне з Расеяй.

Мікіта Бадзякоўскі падтрымаў Украіну.
Фота: Pokernews

Бадзякоўскі маладзейшы за большасць топ-гульцоў – цяпер яму 30 гадоў. Нарадзіўся ў Мазыры, а школьнікам Мікіта паспяхова выступаў на мясцовых і нацыянальных спаборніцтвах па шахматах, услед за сваім бацькам. Аднак з часам зразумеўшы, што кар’ера ў гэтым відзе спорту не дасць добрай фінансавай аддачы, ён захапіўся покерам.

Hавiны
Калінінград, суды і сабака-эмігрант. Галоўныя падзеі ў малюнках
2022.06.25 12:51

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў