ЗША ўвялі дадатковыя абмежаванні на экспарт у Беларусь і Расею


Экспартныя абмежаванні на прадметы раскошы Злучаныя Штаты ўвяла ў сакавіку 2022 года. Цяпер гэтыя абмежаванні пашыраны, у спіс былі ўключаны смартфоны і бытавая тэхніка. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на рашэнне Міністэрства гандлю ЗША.

Абмежаванні ў рамках эмбарга на пастаўкі прадметаў раскошы ў РФ закрануць 276 кодаў таварнай наменклатуры, уключаючы: вентылятары (насценныя, падлогавыя, для дахаў), кандыцыянеры паветра аптовым коштам больш за $ 750, халадзільнікі даражэйшыя за $ 750, посудамыйныя машыны, электронныя вагі даражэйшыя за $300, пыласосы з убудаваным электрарухавіком даражэйшыя $100, мікрахвалевыя печы для хатняга выкарыстання, бытавыя кавамашіны, электрычныя тостары, смартфоны даражэйшыя за $300, гуказапісвальнае і гукаўзнаўляльнае абсталяванне.

Пастаўка ў Расею тавараў з пераліку патрабуе ад амерыканскага экспарцёра або замежнага рээкспарцёра ліцэнзію, у якой у агульным выпадку будзе адмоўлена (за выключэннем магчымых разавых дазволаў у гуманітарных мэтах або ў адрас замежных кампаній, якія сыходзяць з РФ). Ідэнтычныя абмежаванні распаўсюджваюцца і на Беларусь.

Hавiны
ЗША ўвялі санкцыі супраць 22 расейскіх грамадзянаў і 83 кампаній
2023.02.24 19:53

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў