ЗША абвінавацілі Іран у нападзе на танкер у Індыйскім акіяне


Амерыканскія вайскоўцы сцвярджаюць, што танкер з хімікатамі «Chem Pluto» быў атакаваны ў Індыйскім акіяне беспілотнікам, запушчаным з Ірану. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

Танкер «Chem Pluto».
Фота: marinetraffic.com

На борце танкера ўзнік пажар, які неўзабаве патушылі. Пацярпелых няма. У заяве Пэнтагону сказана, што «Chem Pluto» – карабель пад ліберыйскім сцягам, які мае японскіх уласнікаў і кіруецца кампаніяй з Нідэрландаў.

ЗША сцвярджаюць, што «Chem Pluto» быў атакаваны беспілотнікам, выпушчаным з Ірану. Лічыцца, што гэта першы выпадак, калі ЗША публічна абвінавацілі Іран у наўпроставым нападзе на карабель.

Тэгеран ніяк не пракаментаваў таго, што адбылося. Еменскія хусіты, якіх падтрымлівае Іран, раней заяўлялі, што з прычыны вайны ў сектары Газа яны будуць наносіць удары па ўсіх караблях, звязаных з Ізраілем.

Агулам за апошнія чатыры тыдні еменскія хусіты здзейснілі больш за 100 атакаў на каля дзесяці камерцыйных і гандлёвых караблёў, што ішлі транзітам праз Чырвонае мора, зазначае CNN. Але цяперашні інцыдэнт адбыўся вельмі далёка ад папярэдніх. Паводле CNN, здарэнне ў Індыйскім акіяне можа азначаць «новую эскалацыю напружанасці».

Hавiны
Еменскія хусіты пагражаюць атакаваць любыя судны, якія ідуць у Ізраіль
2023.12.10 08:54

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў